АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити





severpechat.ru/deneg-za-monety-v-slotah и клуб вулкан это заведение приносящее удовольствие от игры.




Гурт Gurzuf спыніў сваё існаванне



Каманда развітаецца з прыхільнікамі міні-альбомам. А яе лідар Ягор Забелаў пераключыўся на ўласны праект.

Дуэт Gurzuf спыніў дзейнасць. Па словах лідара гурта Ягора Забелава, гурт дасягнуў вышэйшай кропкі ў развіцці, за якой няма шляху наперад.

Ягор Забелаў: "Мы спынілі канцэртную дзейнасць, бо гурт прыйшоў, на наш погляд, да нейкай мяжы ў развіцці. І ўсё выглядае так, нібыта няма магчымасці рухацца далей, рабіць нешта новае. Я думаю, што гэта кропка. Але мне гэтая кропка нават падабаецца! Мы ж канцэртны гурт, шмат было тураў і паездак. У нас усяго адзін альбом".

На развітанне Gurzuf рыхтуе ЕР, у які ўвойдуць усяго дзве кампазіцыі. Ягор кажа, што п’есы прадэманструюць слухачу сённяшняе гучанне Gurzuf, які з’яўляўся найперш канцэртнай камандай.

Сам Ягор Забелаў цяпер пераключыўся на працу з іншым праектам —"Egor Zabelow trio". Музыка кажа, што яму вельмі цікава займацца менавіта кампазітарскай дзейнасцю (ён піша музыку да тэатральных пастановак і нямога кіно — заўв.рэд). Пакуль у трыа існуюць 2 праграмы — канцэртная і музыка для нямога кіно. А паколькі шмат матэрыялу гурта Gurzuf так і засталося незапісаным, музыкі плануюць пераасэнсаваць яго і ўвесці ў новую канцэртную праграму. У бліжэйшы час Трыа Ягора Забелава выступіць на фестывалях у Польшчы і Германіі. У Беларусі каманду можна будзе паслухаць падчас фестывалю "Трыко" у музеі Азгура, які мае адбыцца ў снежні гэтага года.

Аўтар: Еўрарадыё


Новы сезон "Жывога Тузіна" пачынаецца



Канцэрты ў межах праекту «Жывы Тузін» будуць праходзіць штомесяц у мінскім Loft cafe. 20 верасня гурт HandmadE прадставіць дэбютны альбом. У імпрэзе таксама возьме ўдзел Павел Кузіч з прэм’ерай электроннага праекту.

Дэбютны альбом гурта HandmadE быў прэзентаваны ўвесну на Tuzin.fm, а цяпер яго ў рэальным выглядзе выдала кампанія BelTonMedia пад назвай «На вачах тваіх…». Перадпрэзентацыя новага альбому HandmadE адбылася ўлетку на фестывалі «Пікнік.BY», а клубная прэм’ера запланаваная якраз на адкрыццё канцэртнага сэзону "Жывога Тузіна". Цяпер канцэрты ў межах праекту будуць праходзіць штомесяц у Loft cafe. Стаўка гэтым разам будзе зроблена не на акустычныя выступы, як у мінулым сезоне, а на эксклюзіўныя прэм’еры ад маладых і вядомых беларускамоўных выканаўцаў.

«На гэтым канцэрце можна будзе пачуць нашае новае гучанне, якое заўважна змянілася з часу выхаду альбому. У нашых песнях цяпер крыху іншая рытміка, яны нават сталі больш цяжкімі», - кажа лідар гурта Яўген Валошын і абяцае шэраг прэм’ераў. Сярод іх – зусім новая песня «Сіньярыта з Коста-Рыкі» на верш Максіма Танка, якая была напісана падчас прыбывання Яўгена ў Коста-Рыцы. Музыкант апынуўся ў гэтай краіне роўна праз 50 год пасля славутага беларускага паэта і трапіў у тую самую сітуацыю, г.зн. закахаўся ў мясцовую дзяўчыну.

Альбом «На вачах тваіх…» можна набыць праз інтэрнэт, а таксама на канцэрце 20 верасня па самым дэмакратычным кошце.

У гэты ж вечар Павел Кузіч (UrbanLife, «Летні Song», «Існасьць») прадставіць новую, цяпер электронную праграму, натхнёную M83.

Весці канцэрты «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязменны вядучы радыёвэрсіі хіт-параду «Тузін Гітоў».

Гурты, якія хочуць выступіць у межах праекту «Жывы Тузін» могуць падаваць заявы на рэдакцыйную пошту парталу tuzin@fromby.net. Галоўнае патрабаванне – наяўнасць арыгінальных ідэяў і беларускамоўны рэпертуар. Кавэр-бэнды просьба не непакоіць.


Сергей Пукст представит "Внутреннее"



27 сентября в галерее "Ў" Сергей Пукст официально представит первый за 8 лет студийный альбом "Внутреннее". Концерт пройдет в форме единого аудиовизуального комплекса, созданного при участии Алекса Жерносека и FFMstudio.com. Вход на мероприятие будет свободным.

Сергей Пукст – один из самых нестандартных современных белорусских музыкантов. Выходец из знаменитой в классическом жанре династии, он посвятил свою жизнь поискам новых музыкальных оттенков. От психоделических экспериментов в составе группы "Король пчел" в 90-х к изобретению собственного стиля "нигилистический джаз" в рамках сольной карьеры в 00-х. Около двух лет назад Пукст внезапно объявил об окончании концертной деятельности. Как признается сам артист: "Просто слух уже пошел, а настроение было очень плохое".

К возвращению на сцену музыканта подтолкнул новый альбом "Внутреннее". Диск как бы между делом поступил в продажу в галерее "Ў" еще в конце июня, но его презентация состоится только сейчас.

"Характерной особенностью этого альбома является беспрецедентная попытка удержания внимания слушателя к собственно музыкальному и текстовому материалу за счет сопутствующих шумов: от бытовых скрипов и шорохов до звучания амплитуды различных планет. Все как бы случайные звуки акцентируют тот или иной смысловой момент или музыкальное сочетание. Я пытался максимально "выбить из-под ног" слушателя разного рода притопывание, чтобы он выпал из гипнотической размеренности метра и включил уши. Именно поэтому это трудный альбом. Я задумывал его как терапевтически трудный. Он идет вразрез с общим – и при этом глубоко неверным, на мой взгляд – движением музыкального развития "от текста к ритму". Сегодня стало нормой, что текст как бы и не надо слушать. Поэтому он часто и пишется довольно декоративно. Моя задача в том, чтобы прочистить соответствующие рецепторы людей и заставить их вновь по-настоящему внимательно слушать".



Пра лідара Svet Boogie Band знялі дакументальны фільм



Стужка складаецца з архіўных канцэртных запісаў, інтэрв'ю са Святаславам ды прадстаўнікамі расійскай і беларускай музычнай тусоўкі.

12 верасня будзе прэзентаваны фільм "Svet" пра таленавітага беларускага блюзмэна, спевака, кампазітара ды лідара гурта Svet Boogie Band Святаслава Хадановіча, які загінуў у 2008 годзе.

"Гэта дакументальны музычны фільм, — распавядае рэжысёрка, прадзюсарка ды сцэнарыстка карціны Алена Сагельская. — Гэта фільм-партрэт, фільм-шоў, дзе шмат людзей з Масквы, Мінска, журналісты, музыкі, прадзюсары распавядаюць пра тое, які гэта быў цудоўны чалавек. Якая ў яго была незвычайная душэўнасць, цеплыня, якая ў яго была заразлівая энергетыка. І ў фільме ўвесь час гучыць яго музыка і музыка яго гурта".

Для стужкі выкарыстоўваліся архіўныя відэазапісы канцэртаў, а таксама інтэрв'ю, дзе сам Святаслаў разважае пра блюз, распавядае, як ён прыйшоў да музыкі, гісторыю ўтварэння Svet Boogie Band. Плануецца, што з цягам часу фільм з'явіцца і на дысках, пакуль жа яго будуць паказваць на некаторых расійскіх тэлеканалах, а магчыма, і на беларускіх.

"Калі яны зацікавяцца, вядома, — заўважае Алена. — Бо фільм беларускім тэлевізіёншчыкам можа падацца нейкім нестандартным, нефармальным, не дастаткова афіцыйным. А між іншым, я лічу Света гонарам Беларусі, бо гэта быў музыка дастаткова шырока вядомы, але не дастаткова шанаваўся нашымі радыё- ды тэлеканаламі".

Першы прэм'ерны паказ адбудзецца ў Мінскім Палацы Мастацтва (вул.Казлова 3) непасрэдна ў дзень яго чацвёртай гадавіны смерці, 12 верасня, пачатак 20:00. Другі паказ пройдзе падчас канцэрта-памяці Святаслава ў клубе "Гудвін" 11 кастрычніка.

Аўтар: Ілля Маліноўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Фота: palasatka, flickr.com


Белорусские фанаты смогут купить встречу с Quest Pistols



Благотворительный аукцион bysmile.by запускает новую акцию, в рамках которой любой желающий сможет встретиться со звёздными музыкантами из зарубежья. Первая встреча состоится с группой Quest Pistols.

«Идея пришла достаточно давно. Многие мои друзья, когда приезжал какой-нибудь исполнитель или группа, пытались попасть за кулисы и пообщаться со своими кумирами, но далеко не всегда у них это получалось, — рассказывает куратор нового проекта Артём Рудникевич. — Даже если у них это и выходило, то зачастую в течении двухминутной встречи среди криков, писков и движухи вокруг. Поэтому и родилась идея дать фанатам возможность официально побыть какое-то время со своими кумирами, посмотреть, какие они в жизни, и просто пообщаться в спокойной обстановке».

Первый лот благотворительного аукциона — группа Quest Pistols, которая выступит в Минске 14 сентября в клубе Re:Public. Максимальная ставка лота сейчас — 550 000 рублей.

«Агентство Skorozavtra, которое привозит Quest Pistols, очень позитивно отозвалось на наше предложение поучаствовать в проекте, и мы очень быстро нашли общий язык», — говорит Артём. Сами Quest Pistols также не против встречи и никаких ограничений, кроме времени и места, не вводили.

В ближайших планах bysmile.by лот на встречу с LoсDog. Также дали предварительное согласие группа Anacondaz и Линда. Сейчас ведутся переговоры со всеми артистами, которые выступят в ближайшее время в клубе Re:Public, в том числе с Sunsay, Noize MC и Papa Roach.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music


Nickelback привезут в Минск 100 тонн оборудования



31 октября в "Минск-Арене" состоится концерт канадской группы Nickelback. В Беларусь музыканты приедут с новым альбомом "Here And Now".

В Минск группа приедет в рамках мирового тура в поддержку свежего альбома "Here And Now", который сразу после выхода в ноябре 2011 попал на первые строчки хит-парадов США, Германии, Австралии, Японии и многих других стран благодаря хитам "Lullaby" и "When We Stand Together". Но сама программа будет включать лучшие песни разных лет.

"Я знаю, что некоторые поклонники хотят, чтобы мы играли больше альбомных песен, которые не стали синглами, но мы делаем основной упор именно на хиты, – сказал недавно вокалист Nickelback Чад Крюгер в интервью ABC News Radio. – Думаю, так правильнее всего – мы удерживаем внимание публики на протяжении всего концерта. Конечно, мы не можем сыграть абсолютно все хиты, ведь тогда концерт длился бы четыре часа! Но в целом это приятная проблема".

По многим оценкам, Nickelback в рамках этого тура показывают одно из самых масштабных и зрелищных концертных шоу в мире. Обеспечить все это помогут 100 тонн оборудования и 50 техников, которые ездят с группой на каждый концерт.

"В этом шоу есть все, включая ряд крутых элементов с использованием света, видео, пиротехники. В нем есть вещи, которые до нас никто не делал. Я думал, что такого уже не бывает, но это правда", – рассказал бас-гитарист Майк Крюгер в интервью журналу "Billboard".


«Тахелес» такі выселілі



Мастакі патрабуюць адстаўкі чыноўнікаў, якія дазволілі знішчыць арт-цэнтр.

У Берліне 4 верасня зачыніўся культавы цэнтр альтэрнатыўнай культуры «Тахелес» (Tacheles), за захаванне якога мастакі змагаліся некалькі гадоў. Судовыя выканаўцы атрымалі ключы ад будынка і апячаталі яго.
На акцыю пратэсту перад былым арт-цэнтрам сабраліся каля 50 чалавек.

Прадстаўнік мастакоў назваў закрыццё «Тахелеса» «крадзяжом мастацтва пад прыкрыццём паліцыі». Гэта месца стала славутасцю Берліна, таму чыноўнікі, якія дазволілі яго ліквідаваць, павінны сысці ў адстаўку, лічаць дзеячы мастацтва. У прыватнасці, на іх думку, павінны звольніцца мэр Клаўс Воверайт (Klaus Wowereit) і ўпаўнаважаны па справах мастацтва Андрэ Шмітц (Andre Schmitz).

Між тым усе мастакі, чые майстэрні размяшчаліся ў «Тахелесе», ужо знайшлі новыя працоўныя памяшканні.

Цэнтр сучаснага мастацтва сфармаваўся ў будынку былога ўнівермага, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя ў габрэйскім квартале Берліна, пасля аб’яднання Германіі. Там знаходзіліся майстэрні мастакоў, выставачныя залы, там жа яны прадавалі свае карціны. Акрамя таго, там праходзілі канцэрты, ладзіліся тэатральныя пастаноўкі і паказваліся фільмы.
У «Тахелес» прыязджалі жыць і працаваць мастакі з усяго свету.

У 1998 годзе ўлады Берліна прадалі будынак кампаніі Fundus-Gruppe прыблізна за 2,7 мільёна еўра. Кіраўніцтва фірмы збіралася пабудаваць на месцы арт-цэнтра жылыя і офісныя будынкі, аднак гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя, бо кампанія збяднела. У выніку дом з мастакамі перайшоў у валоданне банка HSH Nordbank, які запатрабаваў яго вызваліць.

На працягу некалькіх гадоў мастакі і іх прыхільнікі выходзілі на акцыі пратэсту, ладзілі флэшмобы і звярталіся да ўладаў, аднак так і не змаглі перашкодзіць новаму ўладальніку выселіць іх з будынка.

Наша Ніва
Фота: welt.de



афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин