АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









Атморави выпустил альбом "Путь белых облаков"



Атморави представил в Интернете новый альбом "Путь белых облаков" – попытку сплести русский язык, опыт медитации и индийскую форму мантры, когда песня – это долгое повторение одной и той же фразы, чтобы аудитория могла быстро выучить и слова, и мелодию и петь вместе с исполнителем. Цель такого пения – максимальное погружение в музыку для того, чтобы дать себе шанс почувствовать свое тело как вибрацию и ощутить единство с всеобщим.

Еще в 60-е годы The Beatles начали знакомить западный мир с ведической культурой. Джордж Харрисон играл на ситаре и сочинял песни в индийской музыкальной структуре, а Джон Леннон использовал индийские мантры для припевов. С тех пор, благодаря паломничеству учителей йоги и медитации с Востока, аудитория музыки с элементами индийской культуры сильно выросла и на Западе, и в России. Особой популярностью пользуется синтез – когда форма и содержание музыкального проекта сочетает в себе элементы и Запада, и Востока. Это весьма удачно удается и Снатам Каур, и Кришна Дасу, и Деве Премал. В СНГ подобные эксперименты проводили многие. Самым известным можно считать два альбома Бориса Гребенщикова в сотрудничестве с Габриэлой Рос – "Прибежище" и "Бардо".




Группа Avias выносит мусор



Группа Avias выпустили EP «Смецце». Новый EP имеет все тот же характерный мощный напористый саунд, хотя все песни разные по настроению. Объединяет их апокалиптичная лирика, посвященная безысходности человека в современном мире.

В релиз вошли 5 песен, сочиненные в разное время: Дыханне, Май, Апошнi Раз, Н и I Know. По словам музыкантов, кроме привычных гранжевых композиций на ЕР есть два не очень характерных для коллектива номера: I Know – это почти поп-панк, а Н – это очень экспериментальная тема, с уклоном в пост-метал.



Вокал и инструменты записывались на минской студии Maple Tree, а сведением и мастерингом занимался Костя Пыжов. Авторство обложки диска принадлежит российскому фотографу Алексею Никишину, а девушка на фото – Наталья Хим, одна из участниц проекта «Дом-2».

9го сентября работа будет представлена общественности большим концертом в столичном клубе Re:Public при поддержке Sub Rosa Dictum и North Aurora. Вход свободный.


На фолк-фэст "Камяніца" прыедзе "Іван Купала"



Адмысловым госцем фолк-фестывалю "Камяніца", які адбудзецца 15 верасня пад Мінскам, будзе расійскі гурт "Іван Купала". На галоўнай сцэне таксама выступяць беларускія калектывы "Ліцвіны", "Гаротніца", "Крамбамбуля", FolkRoll і Наста Някрасава.

Гурт Іван Купала з хітамі "Кострома" і "Коляда" пры канцы 90-х здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю на постсавецкай музычнай сцэне, спалучыўшы электронныя аранжыраванні і карнявы фальклор. Але і пасля гэтага калектыў не стаяў на месцы – гэтым летам выйшаў трэці студыйны альбом "Купалы" пад назвай "Родина".

"У сваёй творчасці мы шмат выкарыстоўваем беларускія народныя песні – менавіта з іх большай часткай складаўся наш другі альбом "Радио Награ" (2002), таму запрашэнне з Мінска нас вельмі цешыць, – распавёў кіраўнік гурта Аляксей Румянцаў. – Новы альбом атрымаўся беларуска-ўкраінскім, мы працавалі з песнямі Палесся, у чым нам вельмі дапамагла вядомая фалькларыстка Зінаіда Мажэйка, якая жыве ў Мінску".

Фестываль у гэтым годзе будзе праходзіць з 12 да 21 гадзіны. На ім упершыню будзе працаваць сцэна аматарскіх калектываў. Гледачоў чакаюць традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у любым з гэтых напрамкаў, пішыце на адрас kamianicafest@gmail.com.

Месца правядзення – Музей народнай архітэктуры і побыту з пасёлку Азярцо (5 км. за аўтарынак "Малінаўка"), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы 18-20 стагоддзяў. Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты.


На фестывалі ў Гомелі загінуў басіст Litvintroll Алег Клімчанка

2 верасня падчас фестывалю «Мас Меdыум» у гомельскім Гарадскім цэнтры культуры загінуў бас-гітарыст гурта Litvintroll Алег Клімчанка.

Смерць наступіла ад удару токам.

Канцэрт быў спынены, выклікалі хуткую, усіх гледачоў вывелі з залы. Падрабязнасці таго, што адбылося, высвятляюцца.

Алег Клімчанка нарадзіўся ў 1976 годзе. Граў у гуртах Ossuary, Partyzone і Litvintroll.

Па матэрыялах NN.BY


Фолк-фэст "Камяніца" збірае аматарскія ансамблі



15 верасня пад Мінскам на тэрыторыі Музею народнай архітэктуры і побыту адбудзецца чацвёрты фолк-фэст "Камяніца". У гэтым годзе ўпершыню ў дадатак да вялікай прафесійнай сцэны ў межах мерапрыемства будзе працаваць сцэна для аматарскіх калектываў.

У ролі куратара і вядучай гэтай сцэны выступіць спявачка Руся, вядомая па ўдзеле ў розных гуртах, у тым ліку этна-трыа Akana.

"Мы запрашаем да ўдзелу дзіцячыя, падлеткавыя і дарослыя калектывы. Гэта могуць быць хоры, ансамблі, гурты. Галоўная ўмова – выкананне традыцыйных беларускіх песень, захаванне жывой культуры нашай краіны", – тлумачыць спявачка.

Усе ўдзельнікі атрымаюць ганаровыя дыпломы і незабыўныя ўспаміны. Жадаючыя мусяць даслаць ліст на скрыню kamianicafest@gmail.com да 8 верасня 2012 года. Да ліста прыкладайце невялічкую даведку пра свой гурт, фота, 1-2 аўдыёзапісы (ці спасылку на відэа) і кантакты.

Фолк-фэст "Камяніца" заснаваны ў 2009 годзе. Мэта мерапрыемства – прапаганда традыцыйнай культуры і дапамога музею, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Усе грошы за ўваход ідуць на рахунак гэтай установы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

Як і ў мінулым годзе, уваход для гледачоў у нацыянальных строях будзе вольным. Склад выступоўцаў на вялікай сцэне і іншыя дэталі будуць абвешчаныя пазней.

Фота: Юра Маціюн


The Stampletons переиздают дискографию на виниле и готовят новый альбом



Изданием виниловых пластинок занялся немецкий лейбл.

Немецкий независимый лейбл Time For Action уже выпустил альбом группы "Early Tapes" 1 августа. Это двойная пластинка с первым альбомом (2010), 11 ранее не издававшихся записей с концерта в Doo Dah King'е в феврале 2011 года и несколько бонус-треков.
Осенью планируется выход прошлогоднего EP "Croquet" в виде 7'' пластинки на 33 оборота. В поддержку релиза The Stampletons планируют отправиться в первый европейский тур.

Рассказывает Алекс (гитара, вокал): "Мы переиздаём нашу, пока небольшую, дискографию на виниле. Я всегда испытывал особый трепет к этому формату. Винил – это настоящее, то, чем действительно хочется обладать".

Сейчас группа работает в "Studio 33" над новым альбомом, который планируется выпустить к концу года. Стилистически он продолжает EP "Croquet".


«Рок па вакацыях 2012»: вялікі опэн-эйр у першы дзень восені



У першы дзень па вакацыях, 1 верасня, у мінскім парку Dreamland адбудзецца штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях». У канцэрце прымуць удзел гурты Akute, Pomidor/Off, Clover Club, Znich, J-J Bingz, ZM99 і Step Hall.

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1997 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

Сёлета фестываль пасля шматгадовага перапынку вяртаецца да старой традыцыі адкрытых пляцовак: «Рок па вакацыях» упершыню пройдзе ў парку забаваў Dreamland. Парк размяшчаецца па вуліцы Арлоўскай, у 15 хвілінах язды ад станцыі метро «Няміга». Апроч таго, на канцэртнай пляцоўцы дазволены продаж піва — нязменнага атрыбуту добрага опэн-эйра.

Парк Dreamland (вул. Арлоўская, 80). Пачатак у 17:00. Квіткі: 60 000 (папярэдні продаж), 80 000 (у дзень мерапрыемства). Квіткі прадаюцца ва ўсіх касах kvitki.by (больш за 70 кропак у Мінску — http://www.kvitki.by/ru/cashiers/23) і онлайн (http://www.kvitki.by/ru/event/12101). Даведкі: +375 29 2544909, +375 29 6715865.



афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин