АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









"Троіца" і "Ляпис Трубецкой" узначалілі рэйтынг Experty.by



Сайт Experty.by абвесціў топ-10 лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных у першай палове 2011 году, які быў складзены на падставе адзнак чатырох сталых аўтараў праекту.

Першыя два месцы з заўважным адрывам занялі альбомы этна-трыо "Троіца" "Зімачка" (9,5 балаў з 10) і гурта "Ляпис Трубецкой" "Веселые картинки" (9 балаў). Гэтыя адзнакі нельга назваць шараговымі – у 2009-2010 гадах лепшыя альбомы па версіі Experty.by атрымлівалі не больш за 8,5 балаў. Папярэднія “дзявяткі” былі зафіксаваныя ў 2008 годзе ў тых жа "Ляпісаў" і "Троіцы".

"Адзнака дыска "Троіцы" – найлепшая сярод новых альбомаў за ўвесь час існавання праекту. Нават калі ўлічваць архіўныя запісы, то больш у нас атрымаў толькі першы альбом ансамбля "Песняры", – адзначае кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны.

Абодва дыскі былі запісаныя за мяжой. "Троіца" працавала ў Варшаве з намінаваным на прэмію “Грэмі” гукарэжысёрам Томашам Рагулам, а "Ляпісы" – у Кіеве з вядомым украінскім саўндпрадусарам Віталём Цялезіным. Аднак не толькі якасць запісу паўплывала на адзнакі гэтых альбомаў.

"Справа перш за ўсё ў творчай унікальнасці абодвух калектываў. У "Троіцы" гэта бліскучая адаптацыя спрадвечных традыцый у сучасным музычным кантэксце і выдатная кампазітарская праца. У "Ляпісаў" – аголены да немагчымага нэрв, крык не адчаю, а прымусу дзейнічаць, адчуць сябе чалавекам, асобаю", – лічыць адзін са сталых аўтараў праекта Зміцер Падбярэзскі.



5diez: «Стаць часткай гісторыі»



Адзін з самых паспяховых альтэрнатыўных гуртоў Расіі 5diez запісаў для праекта «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» беларускую версію сваёй песні «Дождж» — аднаго з галоўных хітоў з іх пятага па ліку альбома «Пандемия», выдадзенага асобным сінглам. Па-беларуску тэкст пераасэнсаваў літаратар Сяргей Балахонаў.

«Мы заўжды адкрытыя для прапановаў і згодныя на творчыя эксперыменты. Тым больш ідэя запісаць трэк па-беларуску нам падалася вельмі сімвалічнай, бо заўжды хочацца стаць часткай гісторыі, тым больш калі гэта звязана з роднай краінай», — гэтак адрэагавалі музыкі з гурта ##### на запрашэнне паўдзельнічаць у праекце «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». Некалі ў пачатку свайго шляху яны спрабавалі стварыць трэк па-беларуску для адной з кампіляцый, але неўзабаве перабраліся ў Маскву з роднага Віцебска.







"Воплі Відоплясова" заспявалі па-беларуску



Вядучы ўкраінскі рок-гурт прэзентуе "Країну мрій", адну з галоўных песень у сваёй 25-гадовай гісторыі, на беларускай мове.

Пару год таму вядомы шоўмэн Алег Скрыпка пачаў актыўна імпартаваць беларускія гурты на этна-фэстываль "Країна мрій" ва Украіну. Ня так даўно музыка прызнаўся, што ён на чвэрць – беларус, выступіў у Беларусі з эксклюзіўным ды-джэй сэтам, а цяпер і сам заcпяваў па-беларуску. У выніку "Країна мрій" стала “Краінай мрой”. Пераклаў песню Андрэй Хадановіч.






"Я асабіста і ўвесь наш калектыў шчыра любім Беларусь і вельмі цэнім тое, што беларусы застаюцца такімі тонкімі і душэўнымі, не зважаючы на часовыя цяжкасці".

Фото: PHL


БЕЗ БИЛЕТА представят новый альбом «Звезда» во Дворце спорта



Новый альбом «Звезда» выйдет в октябре. Презентация пройдёт 19 ноября в минском Дворце спорта. Концерт пройдет в День Безбилетника 2011. Помимо презентации нового альбома, группа исполнит программу хитов прошлых лет.

«Альбом «Звезда» пронизан духом межгалактических экспедиций и путешествий во времени, – рассказывает лидер БЕЗ БИЛЕТА Виталий Артист. – Он из прошлого и будущего одновременно и обладает мощным объединяющим действием. Поэтому у Дня Безбилетника в этом году есть глобальная задача вселенского масштаба. Концертом-презентацией «Звезды» мы намерены отменить конец света, который предрекают в 2012 году. Будем сотрясать стены Дворца спорта и отворачивать от Земли беды, которые собирались на нас свалиться. Чем больше нас будет, тем выше вероятность, что все получится. И человечество потом будет знать, кого благодарить».

9 ноября, Дворец спорта, 19:00. Билеты: 45 000 - 65 000 (танцпол), 25 000 - 75 000 (секторы). Справки: (029) 649 08 88, (017) 203 27 33 (касса).


Ляпісы прэзентавалі новы кліп



Відэа на песню "Принцесса" з апошняга альбома гурта зняў украінскі кліпмэйкер Аляксандр Стэкаленка.

Новы кліп гурта Ляпис Трубецкой на песню “Принцесса" з'явіўся сёння на сайце "Нашего радио". Пры гэтым, яго прэм’ера была запланаваная на сярэдзіну верасня. Яшчэ да выхаду кліпа другі вакаліст "Ляпісаў" Павел Булатнікаў абяцаў "крутое і незвычайнае для творчасці гурта" відэа. Кліп чакалі не толькі прыхільнікі, але і самі музыкі – дагэтуль яны не бачылі нават чарнавога варыянту кліпа. Рэжысёрам відэа выступіў запатрабаваны ва Ўкраіне кліпмэйкер Аляксандр Стэкаленка, вядомы па працах з "Океан Эльзы" і іншымі ўкраінскімі зоркамі. "Ляпісам" Стэкаленка зняў альтэрнатыўны кліп на песню "Я верю", які музыкі палюбілі, зрабілі афіцыйным і прапанавалі рэжысёру далейшае супрацоўніцтва.

Еўрапейскае радыё для Беларусі


Фолк-фэст "Камяніца" адкрыюць "Стары Ольса" і "Госціца"



Арганізатары фолк-фэста "Камяніца", хэдлайнерамі якога сёлета будуць "Троіца", Osimira і Алег Скрыпка ("Воплі Відоплясова"), абвесцілі імёны астатніх удзельнікаў мерапрыемства.

Гэтым разам фэст пачнецца раней, чым звычайна – у 13 гадзін. Прычым спазняцца нельга, бо адкрываць яго будуць мэтры – гурты Госціца і Стары Ольса. Пасля гэтага гледачоў чакае прэм’ера новага фолк-рок праекта Машы Яр і іншых вядомых музыкаў, які атрымаў назву Хоха Бэнд. А перад хэдлайнерамі будуць выступаць гурт Ветах і дуэт Аляксандра і Канстанцін.

"У гэтым годзе мы намагаліся забяспечыць не толькі разнастайную, але і моцную музычную праграму ад самага пачатку фэста. Ідэя ў тым, каб людзі прыязджалі ў музей на ўвесь дзень, бо будзе што паслухаць, на што паглядзець і чым заняцца – мы рыхтуем шмат цікавых сюрпрызаў", – распавёў каардынатар фэста Сяргей Чыгрынец.



Apple Tea на фестивале "Вольнае паветра" сыграет этно-джаз



Группа Apple Tea станет специальным гостем международного фестиваля нового этно "Вольнае паветра", который состоится в субботу 27 августа на хуторе Шабли. Также зрителей ждет кинопоказ под открытым небом от "DIY Film Fest".

Apple Tea – самый популярный и самый титулованный джазовый коллектив Беларуси, хорошо известный на просторах всего бывшего СССР. На фестивале группа представит программу из альбома "Bee Dance" – эксперимента на стыке фолка и джаза, созданного десять лет назад с подачи известного российского джазового критика Владимира Фейертага.

"Мы общались с ним рамках какого-то фестиваля и он сказал, что у нас могла бы получиться отличная фолковая программа. И мы подумали, что он прав, ведь в нашей музыке, которую пишет Игорь Сацевич, всегда были какие-то элементы неоклассики и фолка, – рассказывает барабанщик Apple Tea Александр Сапега. – Так и получился альбом "Bee Dance", в котором отчетливо слышны славянские, балканские и даже шотландские мотивы. В дополнение к этим произведениям мы сыграем немного фанка, чтобы все могли хорошенько потанцевать".

Помимо этого всю ночь на малой сцене фестиваля "Вольнае паветра" под открытым небом будет проходить показ от международного фестиваля независимого кино "DIY Film Fest" (Польша) – мероприятия, которое фокусируется на контркультуре, ее творческом влиянии на мир. "Мы хотим показать кинематограф, который не зависит от рейтингов, требований продюсеров и предсказуемых ожиданий зрителей", – отмечают руководители кинофестиваля.

В рамках специального показа зрители смогут увидеть лучшие фильмы из конкурсной программы состоявшегося в июне третьего по счету "DIY Film Fest", а также подборку лучших фильмов "Gadabout Travelling Film Festival" и культово-неоднозначный для панк-кинематографа фильм Лу Адлера "Ladies and Gentlemen the Fabulous Stains".

Подробная информация



афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин