АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити





Самая подробная информация строительство деревянных домов под ключ на сайте.




0-85 на сувязі з 0-61


Беларусы не давалі такога чаду ў Познані ўжо даўно, а некаторыя нават сьцьвярджалі, што яшчэ ніколі. 16 студзеня, з нагоды Дня Салідарнасьці, на запрашэньне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтра і Незалежнага Студэнцкага Зьвязу зайграў ‘Зэро-85’- (www.zero-85.pl). Культавая рок капэля з Падляшша выступіла адразу пасьля маніфэстацыі, якая перад гэтым прайшла на пляцы ім. Адама Міцкевіча.


Месцам канцэрту стаўся клюб Даблінэр Айрыш Паб, што месьціцца, у старых мурох цэсарскага замку ў самым сэрцы Познані. ‘Сенька’ – харызматычны вакалісты гурта, прадстаўляючыся публічнасьці сьціпла сказаў: ‘Прывітаньне, нашая група завецца 0-85, нашыя песьні па-беларуску і мы зараз засьпяваем некалькі зь іх’. З самай першай ноты гурт проста электрызаваў сваім цяжкім гучаньнем і несустраканым галасішчам свайго лідэра.

Запоўніўшы ўсе месцы ў клюбе слухачы былі здумлёныя патэнцыялам арт-рокавага стылю ў якім жорсткія гітары ўмела і ўдала спалучаныя з амаль што з фальклёрнай школай сьпяваньня. Асабліва была прыемна зьдзіўленыя госьці з Гішпаніі, якіх 0-85 здолеў зацікавіць беларускім рокам. Яшчэ раз пацьвердзілася правіла, што калі людзі адданыя музыцы цэлым сэрцам, то ўся іхная энэргія перадаецца ўдзячным слухачам. Калі пасьля звышгадзіннага выступу, ажыўленая публіка дамагалася бісу ‘Сенька’ пажартаваў: ‘Вось мы сядзем адпачнем і зараз яшчэ нешта прыдумаем’.


Пасьля кароткай пярэрвы гурт выйшаў, каб засьпяваць асабліва ўпадабаныя познаньскай публікай такія гіты як ‘Страчана Ітака’, ці ‘Чуфут Кале’ на словы Уладзімера Караткевіча, пад якія фэны ўчынілі шалёнае пога перад сцэнай. Падчас канцэрту была прэзентаваная новая песьня прысьвечаная памяці выбітнага, памерлага летась паэта Анатоля Сыса. Гурт пакінуў па сабе выключна добрыя ўражаньні і выклікаў станоўчыя камэнтары новых захопленых фэнаў, якія ўжо адразу па заканчэньні дамагаліся наступных канцэртаў і доўгачаканага альбома.

Добавлена: 19-01-2006

Автор статьи: Віталь Воранаў
Специально для XLAM.BY

[ вернуться к списку статей ]

!!



афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин