АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









"Экшн" у стылі metall


Другая частка прэзентацыі "Metallection-4", якая адбылася 31 жніўня ў клубе "Рэактар", засведчыла, што якасны "metall" не падуласны "старэнню".

Вечна маладыя душой выступоўцы і вядучы раскідваліся кашулькамі з адпаведным лагатыпам, часткамі музычных інструментаў, а публіка ў адказ радасна трасла патламі ды раўла "мяса!".



Музычныя зборкі, падобныя "Metallection-4" прыхільнікі цяжкога року чакаюць як "маны нябеснай" - на сённяшні момант праект не мае аналагаў на Беларусі. Аднак, такая адсутнасць канкурэнтаў не перашкаджае арганізатарам удасканальвацца ў плане арганізацыі канцэрту і імкнуцца да еўрапейскай якасці музыкі.

Як вынік – так званага "разагрэву" на прэзентацыі "Metallection-4" заўважна не было. Канцэрт пачаўся "з месца ў кар'ер" прывітаннем гітарыста Nightside glance, ахвяраваўшага сваім фанатам пас ад інструменту.

Zygimont Vaza сыграў частку старой праграмы, павесяліўшы прысутных добрай сумессю цяжкага року і рок-н-ролу і рыфмаваным радком "зашыхтуе ўсіх ушчэнт валасаты атрамэнт", пераробленым адмыслова пад "металічную" прэзентацыю.

"Вага" канцэрта узрастала па меры змены яго гуртоў – ад цяжкага рок-н-ролу да "metall". Наступным этапам павелічэння колькасці "металу" ў выступах была "вялікая надзея" арганізатараў - гурт Soulsides, і гурт Euphoria.

Фінальны акордам у прэзентацыі сыграў спецыяльны госць прэзентацыі Vicious Crusade. Доўгая адсутнасць на сцэне і ангельскамоўны тэкст песень (з выразным беларускім зместам!) не здолелі перашкодзіць яго фанатам сустрэць "вішэсаў" як след. Такія песні, як Lost Generation, спявала ўся заля. Некаторыя з фанатаў спецыяльна прыехалі з рэгіёнаў, каб прывітаць вяртанне Vicious Crusade і сфатаграфавацца "з ІМІ"!

Набыць дыскі і кашулькі "Metallection-4" можна было перад уваходам у залю.

Адзінае, што не ўсім гуртам хапіла часу для поўнага выступу. А сыграць было што. Магчыма, арганізатарам адзінага беларускамоўнага цяжкога фэсту на Беларусі - BMA (Беларуская Музычная Альтэрнатыва), Паўлюку Йермаку, Сяргею Азаранку (Astron) і
Андрусю Старавойтаву – варта падумаць над правядзеннем "Metallection-5" у тры часткі.

Добавлена: 03-09-2007

Автор статьи: Дар'я Гарошка
Специально для XLAM.BY

[ вернуться к списку статей ]

!!



афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин