КОНЦЕРТЫ


Музыкальные путешествия

Концерты паб-клуба Граффити

Фестиваль под открытым небом "Бархатный сезон"
2010-09-03 | парк приключений "Крутогорье"

      The Toobes
      Gurzuf
      Нагуаль
      Portmone
      Петля Пристрастия
      кабаре бэнд Серебряная Свадьба
      Drum Ecstasy
      Кассиопея
      Rockerjoker
      Botanic Project sound system
      Morfe acoustic band
      Diamos roll
      МОХ


Концерт памяти Виктора Цоя
2010-09-03 | Реактор

      Земля королевы мод
      Мутнае вока
      Моsты
      Mushroom Band
      Астения
      Blagimat


Фолк-фестиваль "Камяніца"
2010-09-04 | пос. Озерцо (5км. за авторынок "Малиновка")

      Троица
      Палац
      Маланка Оркестр
      Akana
      Бан-Жвирба
      Guda
      Лявон Вольскі


2010-09-04 | Реактор

      СМЕХ (Россия)
      In а Pоsitive Waу
      All-the same
      8 День недели
      Disney band


Фестиваль под открытым небом "Бархатный сезон"
2010-09-04 | парк приключений "Крутогорье"

      Parov stelar band (Австрия)
      Dusty (Германия)
      Pur:pur (Украина)
      Frost nova (Украина)
      Kraziva (Украина)
      Cherryvata
      4 KUBA
      Dandyskills
      EYE-Q
      Vadim Key
      Wecancomeandkillyou
      Weelure
      Zelenkevich
      Elate


"Open Шкаф"
2010-09-05 | Граффити

      ярмарка-барахолка
      музыка от Vadim Key и Skiba
      игры и конкурсы
      фирменный коктейль


2010-09-10 | Реактор

      Ассаи


2010-09-10 | Jolly Roger Cafe

      Naked king (Kaliningrad)
      Marie Chante Quelle Elle Telephone
      Cross Airlines
      The Pulse
      Why So Serious?


2010-09-12 | Broadway club

      Тонкая красная нить (Украина)
      Cross airlines
      Ann core


Реактор
2010-09-17 | Noize MC с "последним альбомом"

      Noize MC


2010-09-18 | Минск-Арена

      Стинг в сопровождении Британского королевского симфонического оркестра


Тройная презентация Industrial Madness Records
2010-09-18 | клуб "Alkatraz" (пр.Независимости, 25)

      Mad Therapist
      P01z0n
      Perfect symmetry
      DJ Cimeries
      DJane Ksandra
      DJ Hologost


Творческая мастерская
2010-09-20 | малый зал КЗ «Минск»

      Аkana (этно-джаз)
      Квинтет «Серенада» (Большой театр оперы и балета)


2010-09-23 | Центральный Дом Офицеров

      Квартет Эла Фостера (США)


2010-09-24 | R-Club

      Stigmata (RU)


2010-09-26 | Мулен Руж Show (ул. Кальварийская, 1)

      Аддис Абеба
      Botanic Project


2010-10-01 | Минск-Арена

      Джо Кокер


2010-10-05 | Минск-Арена

      Limp Bizkit


2010-10-22 | R-club

      Louna
      Acid Head
      Under Aim


2010-10-22 | клуб "Реактор"

      Алиса (RU)



Дружественные проекты :
Каталог животных приёмника Гурского 42
Объединение Защиты Животных "Эгида"
Компания BOOM


ПОСЛЕДНИЕ ТЕМЫ ФОРУМА


24/09/2010 => R-club => Stigmata (2)
  Сегодня, | Breeder


Модные штанцы Zara Man (0)
  Сегодня, | Kid


22/10/10 => Реактор => Алиса (3)
  Сегодня, | Green40078


кеды converse (2)
  Сегодня, | mo-fo is a crime


наушники Sennheiser HD25-sp (10)
  Сегодня, | sacred_lobotomy


Alestorm (11)
  Сегодня, | xChigix


Ibanez GSA-60 (0)
  Сегодня, | Maxbad


Magnetic TarTrap - 2010 - Promo (4)
  Сегодня, | sacred_lobotomy


Барабанщик в Deathcore / MDM группу (4)
  Сегодня, | himself


Проза (84)
  Сегодня, | Violent






Справаздача: Дударскі фэст 2009



Сёлетні Дударскі фестываль стаў надзвычай багатым на сюрпрызы ды прыгоды. Здавалася б, што можна прыдумаць новага ў такім традыцыйным і прадказальным мерапрыемстве? Але арганізатарам фэсту гэта ўдалося.

А пачалося ўсё… з незвычайнага запрашэння на фестываль. Канешне, не магло абысціся без прывычнага твару Зміцера Сасноўскага на бігбордах і афішных тумбах. Уразіла іншае: паказ першага, толькі-толькі знятага кліпа гурта Litvintroll у метро , а таксама неафіцыйнага відэа-роліка (не для TV) на рэміксаваную песню Стары Ольса “У карчме”- кшталту хатняга відэа для дарослых. Гэта выглядала прыкладна наступным чынам: напалову голыя барадатыя і валасатыя дзядзькі з бутэлькамі ў руках паказваюць, як не трэба весьці барацьбу з алкагалізмам. Пры гэтым гук кліпа з тэкстам “Хто бярэцца з намі піці, той нясумна будзе жыці” зусім не чуваць, бо метро, а ўнізе кадра - прыпісачка “Гурт Стары Ольса запрашае на Дударскі фэст…”. Тыя, хто ведае гэтых вясёлых персанажаў, хіба толькі ўсміхнуліся, а астатнія…мажліва, папоўнілі аўдыторыю гурта.

Другім сюрпрызам стала афіша мерапрыемства. Яна была настолькі дынамічнай, як ніколі раней. Здавалася, што змяняецца ў ёй усё і з неверагоднай хуткасцю. Закрыццё пераносілася з адной даты на другую, з аднаго месца на іншае, а змены ў складзе выступоўцаў адсачыць было амаль што немажліва. Аснову складалі знаёмыя назвы гуртоў і імёны дудароў. Але часам і яны неверагодным чынам знікалі і з’яўляліся, прычым не толькі ў афішы.

Так, на адкрыцці фестывалю ў клубе “Рэактар” першым выйшаў на сцэну Кашлаты Вох. Гэты гурт таксама быў заяўлены ў спісе выканаўцаў, праўда на дзень закрыцця, а потым яны нечакана ўвогуле зніклі з яго. І гэтак жа нечакана з’явіліся перад гледачамі ў “Рэактары”, як высветлілася, дзякуючы сваёй новай электрычнай праграме, якая патрабавала ўдарнай устаноўкі. Дарэчы, новай была не толькі праграма, але і склад гурта. Акрамя сэсійных музыкаў з хлопцамі грала цяпер ужо пастаянная гітарыстка Грэві, а вось месца другога дудара пакуль што застаецца вольным. Кашлаты Вох скончыў свой сэт спевам “You know you’re right” гурта Nirvana, а канцэрт далей прадоўжылі даўно вядомыя гурты Келіх кола, Расалія, Ceilidh Ceol.



Падчас выступу са сваім гуртом Стары Ольса Зміцер Сасноўскі прапанаваў прысутным прыняць удзел у конкурсе і атрымаць як прыз музычныя складанкі кампаніі Будзьма. Умовы былі зусім нескладаныя, патрабавалася адказаць на тры вельмі простыя пытанні: колькі працуе кампанія Будзьма, колькі год гурту Стары Ольса і… колькі жонак у Андрэя Апановіча.

Але падарункі ад арганізатараў на гэтым не скончыліся. Зміцер Сасноўскі вырашыў парадаваць аматараў дударскіх традыцый выступам гурта ESPRIT, які спецыяльна для фэсту сумесна з Алесем Чумаковым зрабіў некалькі кампазіцый з выкарыстаннем валынкі. Адна толькі недарэчнасць: вакалістка ESPRIT назвала дудой… шатландскі хайлэнд, на якім граў Алесь. На што музыка ўсміхнуўся, а пасля яшчэ адной кампазіцыі ўзяў у рукі сапраўдную беларускую дуду, і з калонак пачулася амаль забытая “Zombie” The Cranberries.



А далей… А далей нарэшце адбылася занадта ўжо доўгачаканая прэзентацыя альбома гурта Litvintroll. Першая такая спроба мела месца на Metallection у гэтым годзе, але тады не атрымалася падрыхтаваць дыск у час. І вось цяпер Тролі зрабілі мажлівым не толькі пачуць, але і патрымаць свежую кружэлку ў руках. Пасля гадзіны метал-фольку, які атрымала задаволеная публіка, Дударскі фэст’09 можна было лічыць цалкам адкрытым.

Зразумела, многія задаваліся пытаннем, як можна ладзіць прэзентацыю альбома гурта працягласцю ў гадзіну на такім мерапрыемстве як Дударскі фестываль. Пэўна, адказ знайшоўся напрыканцы адкрыцця, калі стала зразумела, што без Litvintroll сапраўднага шоў не атрымалася б. Мабыць, не хапіла як раз заяўленных у афішы Kapela ziele з Польшчы, зоркі пазамінулага фэсту Ютаку Бана з Балгарыі і тых, чыё знікненне аказалася зусім неверагодным, - гурта Testamentum terrae.

8-мы Міжнародны фестываль дуды, як і мусіла быць, працягнуўся навуковай дударскай канферэнцыяй "Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі" 27 красавіка ў Валожынскім раёне на хутары старэйшага дудара і майстра Алеся Лася. А завяршыўся 28ага канцэртам ў музейным комплексе “Дудуткі”. Фестываль упершыню праводзіўся на вольным паветры, гэтая ідэя спадабалася многім і, мажліва, стане добрай традыцыяй.

У “Дудуткі” наведвальнікі дабіраліся рознымі спосабамі: хтосьці на турыстычных аўтобусах, хтосьці на сваім транспарце, а хтосьці аўтаспынам. А тыя, хто выбраў адзін з рэйсавых аўтобусаў, раптоўна зламаліся кіламетрах у пяці ад месца прыбыцця. Выпадкова даведаўшыся пра гэта, арганізатары адразу ж адправілі туды мікрааўтобусы, каб прывезці людзей. Але некаторыя з пасажыраў з першых хвілін аварыі не разгубіліся і хутка даехалі на папутках ці проста пайшлі пешшу.

Канцэрт пачаўся выкананнем дударамі абранага афіцыйным гімнам фестывалю мелодыі “Зайграй жа мне, дударочку”. Па невялікай колькасці музыкаў можна было вырашыць, што далёка не ўсе яны былі здольныя выйсці на сцэну пасля ўчарашняй канферэнцыі. Але ж некаторыя з іх проста згубіліся на тэрыторыі “Дудутак”. А гэта і не дзіўна: паглядзець там было што. Разам з функцыяваннем разнастайных цэхаў і дэманстрацыяй тэхналогій вырабу (хлебапякарні, дрэваапрацоўкі, ганчарства, кавальства і г.д.) у музеі можна было наведаць птушыны двор з фазанамі ды жар-птушкамі, канюшню, дзе можна было знайсці не толькі коней, але і ішака ды… жывую казу (бачна дудары-майстры да яе яшчэ не дабраліся))). Таксама можна было падзівіцца рознымі пародамі трусаў ці паглядзець выставу старых аўто.

Тым часам на канцэртным пляцы прадзюсар Зміцер Сасноўскі пералічваў удзельнікаў фэсту, пры гэтым адзначыўшы, што Стары Ольса будуць граць перадапошнімі на разагрэве ў Testamentum terrae. А першымі выйшаў зымправізаваны дуэт у складзе скрыпачкі Надзеі з Testamentum terrae і майстра-дудара Алеся Сурбы - разам яны выканалі песню “А мой дзядзька дуднік быў”. Пасля выступалі: трыо без назвы, хлопцы-ўдзельнікі якога гралі на дудэльзаках вырабу А. Сурбы, гурты Сахор, Келіх кола, Galiarda (адзінны прадстаўлены на закрыцці фестывалю гурт, у якім на дудзе грае дзяўчына), Крэва, дудар Дзяніс Сухі і дуэт у складзе музыкаў неіснуючага ў дадзены час Ліцвінскага Хмелю – Зміцера Шыманскага і Ягора Касцючэнкі. На гэты раз госці пачулі і любімы Testamentum terrae, а потым патанчылі пад музыку гурта Стары Ольса. Дарэчы, танцавальную падтрымку на працягу ўсяго фэсту аказваў гурт Гістрыён.

Дударскі фэст у гэтым годзе наўрад ці можна назваць міжнародным – замежныя музыкі ў Беларусь, на жаль, так і не даехалі. Але ж і нашыя выканаўцы здолелі прадставіць гледачам шэраг валынак розных традыцый. Таму галоўная парада - пажаданне да наступнага фестывалю зусім простая – “Будзьма дударамі!”

Аўтар: Aniola
Дзякуй за дапамогу ў падрыхтоўцы справаздачы Каці Arwen і Ju.
Фота Каці Arwen

6 мая 2009

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин