АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









Беларусы No Comment Band сталі пераможцамі расійскага фіналу Emergenza



На нацыянальным фінале Emergenza Russia&Belarus падвялі вынікі музычнага марафону даўжынёй у 50 канцэртаў і геаграфіяй у 7 гарадоў.

Беларускі гурт No Comment Band – пераможцы мінскага паўфіналу Emergenza 2011- вярнуліся Расіі з перамогай. Як распавёў Еўрарадыё лідар гурта Мацвей Купер, сістэма на фэсце ў Маскве была даволі няпростая: за 2 дні ва ўсерасійскім фінале Emergenza паўдзельнічалі 24 гурты. З іх журы прыглянуліся 13 каманд, сярод якіх апынуўся і адзіны беларускі гурт-удзельнік - No Comment Band.

Першапачаткова меркавалася, што ў Беларусі будзе асобнае месца на фестывалі. Але пасля еўрапейскія арганізатары фэсту задумаліся над тым, ці варта пакідаць не вельмі добра вядомай музычнай сцэне з Беларусі столькі ўвагі. У выніку расійскі фінал атрымаў назву "Emergenza Russia&Belarus", а No Comment Band адправіўся змагацца за перамогу з расійскімі рокерамі.

Мацвей Купер: "У выніку ў фінале выбралі нас! Таму цяпер на нас двайная адказнасць, таму што ў Германію мы паедзем прадстаўляць не толькі Беларусь, але і "вялікую" Расію. Асабіста я лічу, што мы зрабілі немагчымае".

Умовы часовага рэгламенту на Emergenza былі строга прадугледжаныя для ўсіх гуртоў – 25 хвілін на выступ. За гэты час No Comment Band выканалі 5 песень. Але нашумелы ў Мінску нумар са скрыпачкамі, які і дапамог гурту атрымаць перамогу ў беларускім адборачным туры, музыканты вырашылі ў Маскве не ставіць – дзяўчатам бы проста не хапіла часу наладзіцца.

Міжнароднае журы Emergenza 2011 складалі вядомы расійскі прадзюсер Леанід Бурлакоў (Мумий Тролль, Земфира, Брятья Грим), Matthias Priller – прадзюсер фестывалю Emergenza Berlin, Кацярына Вараб’ёва - карэспандэнт тэлеканала "A-ONE", Яўген Кузняцоў - генеральны дырэктар студыі гуказапісу "Гигант рекорд" і Андрэй Штэйнмарк – прадзюсер Emergenza Russia&Belarus. З перавагай у 2 балы першае месца было аддадзена беларусам.

Па выніках конкурсу ў ТОП-5 фіналістаў трапілі гурты: No Comment Band, Edgecrusher з Калінінграду, Day Off з Піцера, Парнас Дыбом і UFFA з Масквы. Усе гэтыя музыканты атрымалі каштоўныя прызы – шчодрыя арганізатары Emergenza на падарункі не "жмуцца". У намінацыях лепшы бубнач, лепшы вакаліст, лепшы басіст і гітарыст пераможцы атрымалі ў падарунак крутыя музычныя інструменты ад фірмы HagstromGuitars.

Фестываль Emergenza 2011 пройдзе з 12-га па 14-е жніўня ў баварскім горадзе Rothenburg ob der Tauber (Ротэнбург на Таўбры). Як падрыхтавацца да выступу і якую праграму прадставіць на вялікай пляцоўцы - No Comment Band яшчэ вызначаюцца.

Мацвей Купер: "Павязем сябе, будзем прадстаўляць на фэсце Беларусь і Расію. Будзем граць сваю музыку. А ўвогуле, – жартуе Мацвей. – Як звычайна, будзем выдаваць краіне вугалю!"

Аўтар: Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі

25 июня 2011

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин