АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









Akute прэзентуюць новы альбом у Мінску і Магілёве



Гурт Akute скончыў працу над новым студыйным альбомам, які атрымаў назву "Не існуе". Канцэртныя прэзентацыі дыска адбудуцца 8 красавіка ў Магілёве і 21 красавіка ў Мінску.

Гэта другі паўнафарматны альбом у дыскаграфіі калектыва. На ім будзе 10 песень, у тым ліку загалоўная кампазіцыя выдадзенага ў лютым "Кроў EP". Запіс дыска праходзіў у Магілёве, а звядзеннем займаўся мінскі гукарэжысёр Яўген "Кідас" Сухавей.

"У параўнанні з дэбютам, гэты альбом больш востры па гучанні, больш жорсткі па настрою і тэкстах. Мяркую, што ў ім больш таго самага дыска-дэкадансу, да якога нас любяць адносіць", – распавёў вакаліст гурта Стас Мытнік.

Канцэртная прэзентацыя ў Мінску (21 красавіка, клуб Re:public) стане першым сольным выступам Akute на буйной сталічнай пляцоўцы. Адмысловым госцем будзе мінскі гурт Hum Flying Bulletproof Noodle. На прэзентацыі альбома ў Магілёве (8 красавіка, клуб Cuba) таксама не абыйдзецца без цікавых гасцей – гуртоў "Петля Пристрастия" (Мінск) і John Doe (Магілёў).

"Канцэрт у Мінску будзе самым вялікім і самым адказным у гісторыі Akute – зайграем абодва альбомы і нават трохі больш", – абяцае бас-гітарыст калектыву Раман Жыгараў.

Тым часам дэбют Akute "Дзевачкі і космас" увайшоў у лік лепшых беларускіх альбомаў 2011 года па выніках узнагарод Experty.by. Гурт таксама намінаваны на пяць узнагарод на "Рок-каранацыі", якая мае адбыцца 31 сакавіка ў Маладзечна.

30 марта 2012

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин