АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити





Кухня п образная купить kuhni lux kuhni lux образные кухни.




Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп




Праграма праекта


Artes Liberales – так у антычным свеце называлі сукупнасць ведаў, якія павінен быў засвоіць свабодны грамадзянін. У эпоху сярэднявечча «вольныя мастацтвы», якія падзяляліся на «мастацтвы слова» – Trivium (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і «мастацтвы лічбы» – Quadrivium (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка), складалі непарушную аснову ўніверсітэцкай адукацыі. Толькі засвоіўшы сем вольных мастацтваў у строгай паслядоўнасці (што павінна было забяспечыць сістэматызм мыслення), студэнты маглі распачынаць навучанне на «старэйшых» факультэтах – багаслоўскім, медычным альбо юрыдычным. Пры гэтым пад «мастацтвам» (ars) разумелася хутчэй не мастацкае майстэрства (і не ўласна «прыгожыя мастацтвы»), а «практычная навука» – спосаб спасціжэння свету, заснаваны на развітым лагічным мысленні і сістэмна арганізаваных ведах. Невыпадкова тэрмін artista, што атрымаў шырокі распаўсюд у сярэднявеччы, адносіўся ў першую чаргу да студэнта, якія вывучаў «вольныя мастацтвы».

З цягам часу змест і статус вольных мастацтваў у акадэмічным свеце істотна змяніліся: спачатку факультэты мастацтваў атрымалі новую назву факультэтаў філасофіі, утварыўшы ядро класічнай адукацыі, а потым вольныя мастацтвы былі вылучаныя ў самастойныя навукі і зрабіліся сінонімам усяго комплексу гуманітарных дысцыплін.

Сёння мы ёсць сведкамі заняпаду ідэі класічнага ўніверсітэта на фоне ўзмацнення прафесіяналізацыі і «прагматызацыі» адукацыі. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але ў «грамадстве ведаў» патрэба ў вольных мастацтвах не толькі не культывуецца, але часцяком блакуецца логікай «эканамічнага розуму» і ідэалогіяй «свабоднага рынку», а доступ да ведаў з тых самых прычынаў робіцца ўсё больш праблематычным – як з гледзішча кошту навучання, так і ў плане «інструменталізацыі» ведаў. Універсітэцкая адукацыя ўсё больш падмяняецца менеджарскім пакетам адукацыйных паслуг па набыцці «know how», у выніку чаго ўніверсітэт страчвае статус месца, у якім прыярытэтнай каштоўнасцю ёсць вольнае мысленне.

«Інтэрнэтызацыя» адукацыі, калі яна не ёсць рэфлексіўна асэнсаванай, робіць яшчэ больш складанай сітуацыю з атрыманнем ведаў, пазбаўляючы сэнсу індывідуальнае імкненне спазнаць свет: навошта штосьці спазнаваць, калі ўсе веды, назбіраныя чалавецтвам, ужо « дасяжныя» – трэба толькі, каб быў камп'ютар і Інтэрнэт пад рукой. У выніку працэс навучання на нашых вачах ператвараецца ў набыццё навыкаў маніпуляцыі са здабытымі з Інтэрнэту звесткамі, а пазнавальныя кампетэнцыі, што культывуюцца «вольнымі мастацтвамі», саступаюць месца карысным і манетызуемым навыкам аперавання масівамі інфармацыі. Інакш кажучы, у «грамадстве ведаў» катастрафічна не стае саміх ведаў, і грамада-знаўства ў тым ліку, а часу на ў-сведамленне зменлівага свету – таксама няма.

Наш праект – гэта альтэрнатыва прыгнятальнай «глухасці спецыялізацый»; гэта напамін пра тое, што вольнае развіццё грамадства немагчымае без творчых, нестандартна думаючых людзей – не спецыялістаў у вузкім сэнсе слова, а людзей, здольных пераадольваць абмежаванасць дысцыплінарнага мыслення і выходзіць за межы ідэалагічнага фрэймавання свету, якое рэалізуецца ўладнымі рэжымамі.

Наш праект – гэта эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне «карысці» гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння «вольных мастацтваў» у эпоху эканамічнага прагматызму і тэхналагічнага дэтэрмінізму. Хацелася б верыць у тое, што, нягледзячы на ўсе гістарычныя перыпетыі, «вольныя мастацтвы» захоўваюць сваё значэнне ў якасці зместавай і ідэалагічнай асновы самой ідэі Універсітэта і, як і раней, увасабляюць пафас адкрыцця свету, дух свабоды і каштоўнасці гуманітарных ведаў, а спасціжэнне навук і сёння ёсць канстытутыўнай умовай свабоды – у мысленні і ва ўчынках.

Наш праект – гэта запрашэнне, адрасаванае да ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці вольнай адукацыі і верыць, што «дух свабоды», уласцівы гуманітарным навукам, па-ранейшаму здольны да творчага пераўтварэння нашага жыцця.

8 мая 2012

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин