АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









Re1ikt выпусцілі кліп



Гурт Re1ikt падчас працы над новым альбомам зняў кліп на акустычную версію песні «Чаго ты, Лося…».

Відэа здымалася на ўсходзе сонца ў Лошыцкім парку. Паколькі сам усход працягваецца толькі некалькі гадзін, здымачная пляцоўка рыхтавалася ноччу. Здымкі вялі аператар Віталь Наркевіч і рэпартажны фатограф Наталля Кірушына, якія працавалі над канцэртным DVD Re1ikt «Kryhachod».

Дарэчы, песня «Чаго ты, Лося…» вельмі папулярная ў фольк-музыкаў, свае версіі «Лосі…» рабілі Kriwi, Dzivasil, Иван Купала. Re1ikt стварылі варыянт, у якім традыцыйная беларуская народная музыка спалучаецца з арт-рокам.

"Re1ikt у новым альбоме пашырыць інструментальны склад, — распавядае лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. — У песні «Чаго ты, Лося…», напрыклад, можна пачуць, а таксама ўбачыць у кліпе, рататомы. Гэта ўдарны інструмент, які мы выкарысталі для гукавай і метафарычнай імітацыі ласінага тупата".

25 августа 2013

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин