АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити









Юбілейную "Камяніцу" ўзначаляць артысты з Украіны, Польшчы і Беларусі



6-7 верасня пад Мінскам адбудзецца пяты фолк-фэст "Камяніца".

6 верасня фэст адчыніць "Сяброўская вячэра", на якой збяруцца ўдзельнікі фэста за ўсе пяць гадоў. Гасцей чакае прэзентацыя маляўнічай кінастужкі "Гісторыя беларускай страўні", кулінарны майстар-клас ад страўні "Камяніца" з дэгустацыяй, а таксама музыка. Падчас імпрэзы адбудуцца міні-прэзентацыі альбомаў гуртоў Палац, Аляксандра і Канстанцін і Ірэны Катвіцкай. Музычны хэдлайнер вечара – гурт Shuma, які спалучае фолкавыя спевы з сучаснай электронікай.

"Сяброўская вячэра" – гэта магчымасць для артыстаў сустрэцца і распавесці адзін аднаму апошнія творчыя навіны і проста пагутарыць пра жыццё, што ў звычайныя фестывальныя дні зрабіць немагчыма. Для аматараў беларускага фолку гэта магчымасць атрымаць аўтографы ад лідараў беларускай фолк-сцэны, паразмаўляць з імі і задаць наўпрост пытанні", – распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец.

7 верасня – вялікі фестывальны дзень. На галоўнай сцэне выступяць вядомыя беларускія гурты Палац, Стары Ольса, Guda, а таксама замежныя госці: Даха-Браха (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), Hvarna (Расія) і Фолкнери (Україна). На малой – дзіцячыя фолк-калектывы з розных куткоў краіны.

"На мой погляд, гэта самы зорны склад выступоўцаў за ўсе 5 год. Хэдлайнеры вельмі розныя па стылістыцы, але кожны з іх – сапраўдная з’ява ў сваёй краіне, вельмі ўплывовыя постаці. Запрасіць іх хацелі і раней, але зараз было прасцей вырашыць усе пытанні, таму што фестываль ужо мае вядомасць за мяжой", – адзначае Сяргей Чагрынец.

Акрамя гэтага гледачоў чакаюць выставы, забавы, танцы і кірмаш. Грошы за ўваход як заўжды ідуць на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дамапагаючы захоўваць драўляныя экспанаты 18-20 вякоў. Уваход у нацыянальных строях бясплатны.

25 августа 2013

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин