АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити





Цветочный салон flora оформление банкетных залов.




25 снежня, клюб Стэп, Калядны фэст



Калядны фэст – вялікі карнавальны канцэрт, які пачнецца а 18-й гадзіне 25 снежня ў клубе “Стэп” (вул. Прытыцкага, 62).

Удзельнічаюць гурты розных стыляў – ад фолька да рок-медываля: “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Ліцьвінскі хмель”, “Келіх кола”, “Гальярда”, “ЛітвінТроль” і інш., а таксама Тодар Кашкурэвіч, дуэт Наталлі і Дзяніса Сухіх. Танцавальная падтрымка ад гуртоў “Яварына” і “Гістрыён”.

Квіткі прадаюцца ў пераходах станцый метро “Пл.Якуба Коласа” і “Кастрычніцкая”. Даведкі па тэл. 6490-888, 7662425. Калядны фэст заснаваны як штогадовы. Прадзюсар фэсту – Зміцер Сасноўскі (+375 29 66-36-879; +375 29 258-92-83).

Каляды – старажытны абрадавы карнавал, таму падчас фэсту вітаецца выкарыстанне масак, пераапрананне і эксцэнтрычныя паводзіны.

Для інфармацыі:
Каляды – час зімовага сонцастаяння, калі назіраецца найбольшая дэструкцыя касмічнага парадку – вяртаецца хаос. Перамагчы хаос можна, калі выканаць абрад ваджэння казы, вырабіць дуду і зайграць на ёй!
Стары Ольса” – гурт сярэднявечнай музыкі, які займаецца рэканструкцыяй музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя (па канструкцыі і тэхналогіі) копіі старажытных беларускіх інструментаў – дуды (валынкі), ліра, гуслі, свірэль, лютні, цыстры, шалмеі, барабаны і інш. Кантакты праз арганізатараў фэста. Сайт: staryolsa.com“Testamentum Terrae” (з лацінскай “Запавет зямлі”) – гурт сярэднявечнай музыкі, які выкарыстоўвае копіі інструментаў XV-XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш. Гурт удзельнічае ў фестывалях сярэднявечнай культуры і арганізуе ўласныя танцавальныя вечарыны. Стваральнік і кіраўнік – Юрась Панкевіч (+ 375 29 553-03-47).

Ліцьвінскі Хмель” – гурт еўрапейскай і беларускай медывальнай музыкі, які выкрыстоўвае дуды, флейты, мандаліну, скрыпку, раўшфайфы, а таксама перкусію еўрапейскай, арабскай ды афрыканскай традыцыі. Выступы гурта даказваюць, што сярэднявечная музыка не проста старонкі нотнай гісторыі, але пры трапным выкарыстанні старадаўніх інструментаў сярэднявечная музыка можа быць дастаткова драйвовай весялосцю. Кантакт: Зміцер (+ 375 29 761-73-96)
“ЛітвінТроль” – гурт, які выкарыстоўвае традыцыйныя беларускія дуды, цыстру і флейту ў спалучэнні з рокавымі аранжыроўкамі. Тэксты гурта ствараюць арыгінальныя міфалагічныя вобразы “старадаўняй Крывіцкай зямлі”, пры гэтым музычная скаладаючая ахоплівае самыя разнастайныя стылі ад метал-фолька да хард-кора. Кіраўнік – Андрэй Апановіч (+ 375 29 124-64-02).

Келіх кола” – гурт народных беларускіх і латышскіх танцаў, якія выконваюцца на такіх інструментах як гуслі розных тыпаў, беларускія дуды, бубен, флейта і акардэён. Кіраўнік – Алесь Чумакоў (+ 375 29 177-24-23).

Дуэт Наталлі і Дзяніса Сухіх – максімальна набліжанае да аўтэнтычнага выкананне народных песняў (Наталля) у суправаджэнні традыцыйнай беларускай дуды (Дзяніс). Рэпертуар дуэта ўтрымлівае песні, занатаваныя падчас уласных эскпедыцый, а таксама сямены архіў Наталлі Сухой, архіў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і ўласны архіў этнографа І.Мазюк. Кантакт: Дзяніс (+ 375 29 507-99-63).
Тодар Кашкурэвіч – мастар, этнограф і выканаўца на традыцыйнай ліцьвінскай дудзе. Даследуе традыцыю дуды на землях былога Вялікага княства Літоўскага. Аднаўляе традыцыйную манеру выканання і традыцыйны дударскі рэпертуар нашых земляў. Кантакты праз арганізатараў фэста.

«Galiarda» — гурт, значную частку рэпертуару якога складаюць старадаўнія брэтонскія танцы. Таксама прысутнічаюць аўтарскія кампазіцыі і песні. Старадаунія інструменты (дуда, шалмеі) выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з сучаснымі (скрыпка, гітара). Кіраўнік
— Васіль Варабейчыкаў (+ 375 29 7600-289)

“Рада” – малады гурт беларускай народнай музыкі, які ставіць мэту папулярызацыі народнай вакальнай і інструметальнай культуры. Выкарыстоўваюцца беларускія дуды, гармонік, парныя дудкі, бубен, барабан і спевы. Кіраўнік вакальнай часткі – Наталля Матыліцкая. Кантакт: Алесь (+ 375 29 112-46-16).

“Гістрыён” – танцавальны гурт, які займаецца аднаўленнем народных (беларускіх, латышскіх, літоўскіх і інш.) і прыдворных еўрапейскіх танцаў Сярэднявечча і Рэнесанса. Адметнасцю творчасці гурта з’яўляецца спалучэнне танцавальных і агнёвых пастановак з тэатральнымі мініяцюрамі. Гурт з’яўляецца ўдзельнікам Міжнарожнай асацыяцыі гістарычнага танца. Кіраўнік гурта – Анна Несцерава (+ 375 29 685-03-74).

Яварына” – тэатр старадаўняй культуры, у рэпертуары якога народныя, гарадскія, прыдворныя танцы беларускага і еўрапейскага Сярэднявечча і Рэнесанса, а таксама вогненная імпрэза, сцэнічны бой, праца з піратэхнікай і арабскі танец. У склад тэатра ўваходзяць музыкі, якія выкарытоўваюць дуды, жалейкі, шалмеі, флейты, цыстру і барабаны. Кіраўнік – Маргарыта Кубенкевіч (+ 375 29 774-36-15).
“СтараЛітва” – гурт, які стварыў музыка і паэт пан Скіргайла Паланецкі для прэзентацыі даўніх ліцьвінскіх традыцый. Выступы гурта пераўтвараюцца ў музычна-паэтычныя перфомансы, дзе гучаць вершы на старабеларускай мове ў суправаджэнні дуды. Паводле пераканання пана Паланецкага, кожная п’еса гурта “СтараЛітва” напісана пры вялікім удзеле падсвядомасці. Кантакты праз арганізатараў фэста.

11 декабря 2007

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин