АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити





Купить облицовочный кирпич лицевой по ценам.




Навiны ад Usplesk



Нарэшце выйшаў наш, закатаваны да смерці, альбом “Выварат Вілія”, які уяўляе сабой плынь свядомасці нашай мутнай сучаснасці, дзе рэкі поўняцца сцёкавымі водамі і выходзяць з берагоў, паглынаючы падвалы нашай штодзённасці. Дыск, з-за сваёй рукатворнай сутнасці, мае жорстка абмежаваны тыраж... Акрамя гэтага, адчынены наш новы сайт www.usplesk.org які мае даволі цікавую начынку і прадстаўляе накірункі нашай дзейнасці сёння...


Каментары музыкаў гурта :

Шуст:
Ад нараджэння, так склалася, што я ішоў яе рэчышчам. Яна жыла у падсвядомасці, шукала выйсце вонкі...Падмываючы карані, паглынаючы гады, ператвараючы ў глей мітусню, яна цыркулявала і дыхала віляючы хуткай плынню.
Аднойчы у Вільні пад мостам, дзе дно ззяла бурштынам бутэлек, я перакуліўся ў адлюстраванне, дзе ўспаміны заблыталіся ў водарасцях і вір закруціў маё горла..

Дзірт:
І згараў жнівень, ліпкай сумессю склейваўся. У канторах чакання ўсе лямпачкі выкручаныя і чэргі ў іншы канец.У імгненне згарэць яркім полымем, якое крычыць, або цьмець павольна ціха знікаючы - сумненне жменькі восеньскага лісця, раскінутага па горадзе. У змёрзлых вагонах і халодных пацалунках, у пластмасавых шкляначках. За шклом шэрыя пляцы і чорныя ўніформы. Падраныя струны і пахвальныя кампліменты, абыякавыя маўчанні. Новыя світанкі і шыльды за вокнамі, новыя сябры і старыя ворагі. Шчыльна сціскаючы зубы, каб словы вонкі не выцякалі. Ныраючы з берага ў ваду і выныраючы з зваротнага боку Віліі.

Панда:
Колькі рэчаў, з якімі так складана растацца, цягнуць вас у мінулае?
Ці трэба штораз вяртацца назад і ператвараць у пакуту сучаснасць?
Прыйшоў час секчы канаты і адыходзіць ад манументальных успамінаў.
Мы старанна спакавалі ўсё смецце ў пакеты...

6 февраля 2008

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин