АФИША СОБЫТИЙ


Расписание паб-клуба Граффити





http://evaworkshop.ru/ портрет маслом на холсте.




17 сакавіка, клюб Арена, blue бурбалкі party


Абавязкова трэба быць на гэтай вечарыне, калі вы прыхільнік
- інтэлектуальнага року
- прыгожых людзей
- добрага гуку
- сініх бурбалак
- руху антыглябалістаў
- вечарын з нагоды дня народзінаў
- проста добрай беларускай музыкі


17 сакавіка запрашаем вас адсьвяткаваць разам з гуртамі Крок і Indiga Дзень Народзінаў Русі!

Натуральна, што адразу паўстае пытаньне, маўляў, а што б такое прынесьці ў якасьці падарунка прыгожай маладой жанчыне? - Адказ цалкам прадказальны: нясіце з сабою сінія балёнікі! (як варыянт: сушы, памаранчавыя герберы, плюшавых заенек). Руся ўжо некалькі год запар уваходзіць у міжнародную асацыяцыю прыхільнікаў сініх бурбалак, таму сінія балёнікі, па-першае, шчыра ўзрадуюць імяніньніцу, а па-другое, дапамогуць стварыць сьвяточны настрой у залі і дазволяць асабіста вам адчуць сваю непаўторнасьць пад час руху ад уласнай кватэры да клюбу “Арэна” (вул. Талбухіна, 4). Толькі ўявіце сабе: шэры горад... машыны... а тут вы з сінімі балёнікамі!Пазытыў і мэга-неардынарнасьць!

Падагульнім:

17 сакавіка. Клюб “Арэна” (вул. Талбухіна,4)18.00.
Indiga сьвяткуе Дзень Народзінаў Русі!
Запрашаем усіх на blue бурбалкі party! (не забудзеся на сінія балёнікі. Ніхто ня створыць сьвята лепш за вас саміх!)

+ самы малады і сэксапільны беларускі рок выканаўца – Рома і гурт Крок.
+ абсалютна новыя песьні ад гурта Indiga
+ візуальны адказ на самае складанае пытаньне для музыкаў “Хто ты людзі, якія вас слухаюць?”… - Імправізаваная фотавыстава партрэтаў прыхільнікаў музыкі колеру індыга.

Пытаньні па тэлефоне: +375 296 490 888

13 марта 2007

афиша фотографии статьи видео аудио группы новости ссылки о проекте форум магазин